Як паведамляе Вярхоўны суд, з 1 мая 2021 года па 15 верасня 2022 года кампанія намайніла крыптавалюты Ethereum і Rvn, атрымаўшы больш за 59 тысяч даляраў незаконнага прыбытку (на момант здзяйснення здзелак па курсе Нацбанка — больш за 142,65 тыс. рублёў). Да кожнага віду крыптавалюты быў створаны асобны электронны кашалёк. Сродкі, якія на іх паступалі, пасля пераводзіліся ў наяўныя грошы.

Майнінг у Беларусі не забаронены, але, каб яго рабіць, трэба быць рэзідэнтам Парка высокіх тэхналогій (гэта прадугледжана дэкрэтам № 8 «Аб развіцці лічбавай эканомікі»). Тое, што кампанія гэту ўмову не выканала, выявіла падатковая.

У выніку Эканамічны суд Мінска пастанавіў спагнаць з кіраўніка арганізацыі штраф у 50 базавых велічынь (1,6 тыс. рублёў), з кампаніі — 200 базавых (6,4 тыс. рублёў). Таксама будуць канфіскаваныя 50% ад сумы прыбытку (больш за 71,3 тыс. рублёў) і тэхніка коштам больш за 422,8 тыс. рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
5