Супраць палітвязняў Гундара і Разановіча завялі новыя крымінальныя справы
Па інфармацыі праваабаронцаў, супраць фігуранта «справы Аўтуховіча» Уладзіміра Гундара завялі крымінальную справу за абразу пракурора паводле арт. 369 КК. Вядома, што бок дзяржабвінавачання на судзе па «справе Аўтуховіча» падтрымлівалі адразу два пракуроры, але пакуль невядома, каго менавіта «абразіў» палітвязень. Абвінавачанне яму яшчэ не выставілі, гэта павінна адбыцца на наступным тыдні.
Уладзімір Гундар
Канал «Право имеют» паведамляе, што, меркавана, крымінальная справа таксама заведзеная супраць Паўла Разановіча.
Павел Разановіч
Уладзіміра Гундара і Паўла Разановіча 17 кастрычніка асудзілі да 18 і 19 гадоў калоніі адпаведна. Цяпер яны чакаюць разгляду апеляцыйнай справы.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ