Сяргей Суравікін. Фота: AP

Сяргей Суравікін. Фота: AP

«Пры ўсёй павазе да спадара Суравікіна, калі паглядзець на яго, то гэта звычайны камандзір часоў Пятра I, скажам так, дзяржыморда. Глядзіш на яго і разумееш, што ці ты выконваеш заданне, ці табе канец. А мы даўно зразумелі, што такі падыход не працуе».

Па словах украінскага галоўнакамандуючага, ва ўкраінскай арміі ўсё інакш: часам 21-гадовыя лейтэнанты камандуюць мужчынамі, якім па 50-60 гадоў. А «трымаць парадак кулакамі і біцэпсамі» ва Узброеных сілах Украіны не атрымліваецца.

«Заўсёды можна быць нармальным. Быць нармальным — гэта значыць заставацца чалавекам у любой сітуацыі — гэта самае галоўнае. Заставацца чалавекам, станавіцца лідарам. Быць больш разумным, больш моцным, больш таленавітым і тады спрабаваць кіраваць людзьмі. Гэта рэлігія, якую я вызнаю».

Залужны падкрэсліў, што давярае сваім генералам, а таксама слухае тых, хто на месцах. «Таму што ініцыятыва там», — тлумачыць галоўнакамандуючы ўкраінскіх войскаў.

Клас
115
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
1