Аналагічнае рашэнне ўжо прыняў шэраг краін. 30 лістапада за адпаведную рэзалюцыю прагаласаваў Бундэстаг ФРГ.
«Галадамор укладваецца ў спіс чалавеканенавісніцкіх злачынстваў таталітарных сістэм, у выніку якіх у Еўропе ў першай палове XX стагоддзя былі знішчаны мільёны людзей. Ад голаду і рэпрэсій пацярпела ўся Украіна, а не толькі яе збожжавыя рэгіёны. З сённяшняй перспектывы гэта варта кваліфікаваць у гісторыка-палітычным плане як генацыд», — заявілі тады ў Берліне.





