Адзін эшалон 12 снежня прыбыў на станцыю Палонка ў Баранавіцкім раёне з Чабаркуля Чалябінскай вобласці. Ён даставіў 30-40 грузавікоў «Урал». «Беларускі Гаюн» мяркуе, што іх атрымаюць расійскія вайскоўцы, якія праходзяць навучанне на Абуз-Лясноўскім палігоне.

Другі эшалон прыбыў на тую ж станцыю 14 снежня з Варонежскай вобласці. Ім прывезлі каля 20 грузавікоў «Урал», бензавозы, а таксама не менш за чатыры БМП-2.

Агульная колькасць тэхнікі, якая прыбыла гэтымі двума эшалонамі, ацэньваецца ў каля 60 адзінак.

Раней паведамлялася, што 8 снежня эшалон з расійскай тэхнікай прыбыў у Палонку з падмаскоўнай станцыі Сяляціна.

Чытайце таксама:

У Беларусь прыбыў яшчэ адзін эшалон з расійскай вайсковай тэхнікай

Эшалон з расійскімі ЗРК «Тор» у Беларусі знялі на відэа

З Кубані пад Баранавічы перакідаюць ЗРК «Тор»

Разам з расійскімі вайскоўцамі ў Беларусь завозяць і боепрыпасы з Далёкага Усходу

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
13