Пасадкі пачаліся пасля папулісцкага спічу Лукашэнкі аб неабходнасці забароны росту цэн 6 кастрычніка. 

Пасля гэтага камісіі чыноўнікаў, якім паступалі скаргі вечных скаржнікаў, ламануліся з праверкамі па гандлёвых сетках, што прывяло да некаторых гучных гісторый. 

Чытайце таксама: Пагром у сетцы «Суседзі»: КДК затрымаў амаль усё кіраўніцтва

У цэлым, як паведамляюць «Нашай Ніве» інфармаваныя суразмоўцы, некалькі дзясяткаў чалавек сталі ахвярамі спічу аб цэнах. 

Але, як можна меркаваць па цяперашніх падзеях, сітуацыю лукашэнкаўцы «адпусцілі». 

«Супакоіліся, праверак няма, паўтара месяцы пабамбілі і забыліся, паказаўшы «жэстачайшэ», — сказаў дырэктар адной з прадуктовых крам. 

«Цэны ўсё адно растуць, тут дырэктыўна нічога не спыніць, лукашэнкаўцы сутыкнуліся з рэальнасцю», — дадае іншы. 

Афармленне папулісцкага ўказа са словаў Лукашэнкі прывяло да тэктанічных працэсаў у рытэйле — кампаніі імкнуцца пакідаць больш прыбытку ўжо за межамі рэспублікі, што вядзе да неатрымання прыбыткаў самой лукашэнкаўскай сістэмай. 

Складваліся таксама парадаксальныя сітуацыі, калі вытворцам было выгадней ствараць фірмы-пракладкі ў самой Беларусі, каб прадаваць уласную ж прадукцыю, бо тады яны маглі скарыстацца двума «дазволенымі» павышэннямі цаны — для вытворцы і для рытэйлера. 

Некаторыя дробныя тавары, кшталту мэблевай фурнітуры, проста пачалі знікаць з рынку праз бессэнсоўнасць іх паставак па афіцыйных правілах. 

Гэтыя і многія іншыя прыклады і прычыны прывялі да таго, што эмоцыі спалі. 

Учора прэс-служба Лукашэнкі паведамляла, што ў краіне з'явіцца новы адміністрацыйны артыкул за «ненапісанне ў таварных дакументах даных, звязаных з фарміраваннем цаны на спажывецкія тавары, або напісанне няпоўнай ці недаставернай інфармацыі», са штрафам да 640 рублёў, а для суб'ектаў гаспадарання — да 10% сумы грашовай ацэнкі гаспадарчай аперацыі, адлюстраванай у паперах. 

Чытайце таксама:

Што за расчлянёная курыца падсадзіла Лукашэнку на каня?

«Хай тады забароніць інфляцыю яшчэ і за мяжой». Бізнэс кпіць з папулізму Лукашэнкі

«Забараняецца ўсялякі рост цэн». На 29-м годзе кіравання Лукашэнка прыдумаў, як спыніць інфляцыю 

Лукашэнка забараніў падымаць цэны. Эканаміст: Спыніць падаражанне тавараў магчыма, але ёсць нюанс

Клас
2
Панылы сорам
5
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3