Нягледзячы на складаную абстаноўку на граніцы, кантрольныя службы сумежных краін ЕС працягваюць запавольваць пропуск грузавікоў. Найбольшая чарга грузавікоў на ўезд у Літву фіксуецца на маршруте праз пункт пропуску «Мядзінінкай» (сумежны «Каменны Лог»). За суткі яго супрацоўнікі аформілі 34 працэнты фур ад нормы. На польскім напрамку самым загружаным застаецца маршрут праз «Баброўнікі» (сумежны — «Бераставіца»). Кантрольныя службы гэтага пункта пропуску прапусцілі на сваю тэрыторыю толькі 24 працэнты грузавікоў. Пры ўездзе ў Латвію больш за ўсё аўто чакаюць запуску ў «Сілене» (сумежны — «Урбаны»). Супрацоўнікі гэтага пункта прапуску прынялі 71 працэнт велікагрузаў.

Усяго за мінулыя суткі Літва запусціла на сваю тэрыторыю 39 працэнтаў грузавікоў ад нормы, Польшча — 51 працэнт, Латвія — 66 працэнтаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0