Збіты «Шахед» на Кіеўшчыне. Фота: «Украінская праўда»
Гэту раніцу, паводле яго слоў, расійскія вайскоўцы пачалі з 13 «Шахедаў». «Папярэдне, усе 13 збітыя», — заявіў ён (цытата па ТСН).
Заходнія СМІ раней паведамлялі, што Расія можа аднавіць актыўнае выкарыстанне дронаў-камікадзэ іранскай вытворчасці пасля папаўнення іх запасу. Расія ў цэлым адмаўляе наяўнасць на яе ўзбраенні арміі беспілотнікаў іранскай вытворчасці.
Падзякаваўшы СПА, Зяленскі ў сваім кароткім відэазвароце заклікаў украінцаў у выпадку паветранай трывогі не грэбаваць мерамі бяспекі.
Тым часам улады апублікавалі фота пашкоджанага адміністрацыйнага будынка ў Кіеве — акрамя яго, як раней паведамляліся, пацярпелі і жылыя пабудовы.





