Абвінавачванне Лебядку выстаўленае па ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Згодна з матэрыяламі справы, Лебядок у красавіку і траўні 2022 года «ў мэтах забеспячэння дзейнасці публічнага дэструктыўнага канала, інфармацыйную прадукцыю якога суд прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі, даў інтэрв'ю прадстаўніку названага канала на тэму правядзення ўзброенымі сіламі РФ спецыяльнай ваеннай аперацыі на тэрыторыі Украіны і ролі ў ёй Беларусі».

Раней паведамлялася, што гаворка ідзе пра інтэрв'ю «Еўрарадыё».

Лебядку, згодна з артыкуламі, пагражае абмежаванне волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да сямі гадоў.

Ягор Лебядок быў затрыманы сёлета 12 ліпеня. 

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
18