Фота: БелТА

Фота: БелТА

«Галоўным напрамкам дзейнасці МЗС з'яўляецца знешняя эканамічная сфера. Ва ўмовах разгорнутай супраць нас санкцыйнай вайны знешнеэканамічная дзейнасць — ключавы прыярытэт. І тут няма месца пустаслоўю, фармальным справаздачам і мерапрыемствам для галачкі», — сказаў ён.

Па словах прэм'ера, Беларусь даволі паспяхова прайшла самы востры перыяд, звязаны з эканамічным ціскам.

«Гэта запатрабавала сур'ёзных намаганняў на ўсіх узроўнях. Сёння ўжо можам сцвярджаць, што эканамічны бліцкрыг не атрымаўся. Нам трэба працягваць спакойна рабіць сваю працу. Але спакойна не ў плане стаўлення да працы, а ў плане выверанасці і ўпэўненасці ў сваіх дзеяннях», — сказаў Раман Галоўчанка.

Ён таксама падкрэсліў, што неабходныя канкрэтныя вынікі: забеспячэнне збалансаванасці знешняга гандлю, дыверсіфікацыя экспарту, пераарыентацыя на перспектыўныя рынкі. «Нашы рэальныя партнёры, якія зацікаўлены ў працы з намі, вызначаюцца па тым, дзе нас чакаюць, дзе гатовыя працаваць з нашай прадукцыяй, дзе не вылучаюць ультыматыўныя патрабаванні. Аб'ектыўна гэта дзяржавы ЕАЭС, СНД, Кітай і іншыя краіны далёкай дугі, дзе мы спакойна працуем, як працавалі і раней. Пасольствы, не чакаючы ўказанняў, павінны ў цеснай звязцы з галінамі вырашаць задачы па прасоўванні паставак нашых тавараў, паслуг, прыцягненні інвестыцый», — адзначыў прэм'ер-міністр.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0