«Гуляючы па Кобрыне, мая сястра Ірына ўбачыла, як котка ўлезла ў гняздо з птушанятамі. Не доўга думаючы, яна вырашыла выратаваць апошнюю ахвяру вусатага драпежніка. Дома маленькага, цалкам лысага вераб'я выхадзілі, накармілі і пакінулі ў сябе. Выратаваную птушку мы назвалі Жорык. Ён прывык да людзей і стаў паўнавартасным членам сям'і. Верабей пастаянна гуляў з сястрой па вуліцы, мінакі дзівіліся, як ён сядаў да яе на плячо, рукі, у капюшон. Яна яму як мама была», — распавядае Алена.

8 снежня верабей з гаспадыняй гулялі ў раёне аўтавакзала. Як звычайна, Жорык быў побач. Ён адлятае, але варта пастукаць па плячы — вяртаўся назад. У нейкі момант птушка пераблытала сваю выратавальніцу з іншай дзяўчынай і села на чужы капюшон. Тая спалохалася і змахнула вераб'я. У выніку Жорыка шукалі да наступлення ночы, але пошукі не завяршыліся поспехам. Сям'я просіць гараджан дапамагчы ў пошуках птушынага сябра.

Калі вы заўважылі вераб'я, які не баіцца людзей і ідзе на рукі, тэлефануйце: +375(29) 707-50-86 (Алена).

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
31
Абуральна
1