«На працягу большай часткі нашай гісторыі мы адмаўлялі міжрасавым і аднаполым парам у абароне. Мы не ставіліся да іх з належнай павагай. Але цяпер гэты закон устанаўлівае, што міжрасавыя і аднаполыя шлюбы павінны прызнавацца законнымі ў кожным штаце нашай краіны», — сказаў прэзідэнт падчас урачыстай цырымоніі падпісання дакумента перад Белым домам, куды запрасілі тысячы гасцей.
Гэты дакумент таксама адмяняе закон «Аб абароне шлюбу» ад 1996 года, у якім шлюб вызначаўся як саюз паміж мужчынам і жанчынай.
У канцы лістапада новы закон «Аб павазе шлюбу» ўхваліў сенат ЗША. 8 снежня яго прыняла Палата прадстаўнікоў Кангрэса.





