Так, сярод іншых падарункаў мабілізаваныя дастаюць пачкі з цыгарэтамі «Фэст», якія вырабляе Гродзенская тытунёвая фабрыка. Адметна, што на іх нават надпісы аб шкодзе курэння зробленыя па-беларуску.
Паводле звестак выдання Sota, якое апублікавала відэа, такія скрынкі накіроўваюцца ўсім «мобікам». У «падарунак» уваходзяць 2 пачкі цыгарэт, 2 брытвы, 2 жгуты і перавязачны пакет, трошкі аўсянкі, макароны і рысу, а таксама бялізна.





