Праграма «Чатыры стагоддзі беларускай музыкі» пазнаёміць гледачоў са шматвяковай гісторыяй беларускай і ўсходнееўрапейскай музыкі. Прагучыць сярэднявечная і духоўная музыка невядомых усходнееўрапейскіх аўтараў XVII стагоддзя, а таксама творы выбітных кампазітараў: Станіслава Манюшкі, Франца Шуберта і Міхала Клеафаса Агінскага.

Завяршаецца праграма абранымі песнямі беларускіх кампазітараў і паэтаў XX стагоддзя: Уладзіміра Тэраўскага, Сымона Рак‐Міхайлоўскага, Янкі Купалы і Максіма Багдановіча.

Праграма будзе дублявацца на англійскай мове.

Ілля Сільчукоў выступае на самых прэстыжных сцэнах свету. У 2020 годзе, пасля фальсіфікаваных выбараў і жорстка падаўленых масавых пратэстаў, спявак стаў прыкметным голасам у беларускай барацьбе за дэмакратыю і быў вымушаны бегчы з Беларусі.

Таццяна Лойша — беларуская піяністка. Яна скончыла Беларускую акадэмію музыкі і працавала па ўсёй Еўропе і ў Злучаных Штатах. Пасля пераезду ў ЗША ў 2014 годзе Таццяна працавала піяністкай у Кліўлендскім інстытуце музыкі, Універсітэце Болдуіна Уолеса, Кліўлендскім оперным тэатры, Opera Nova, Мэрылендскай лірычнай оперы і Інстытуце вакалу Патомака.

Канцэрт адбудзецца 17 снежня ў 18:00 (час мясцовы). Адрас: Distler Performance Hall, 20 Talbot Avenue Medford, MA 02155 United States.

Квіткі коштам 35 даляраў для дарослых і 15 даляраў для дзяцей да 16 гадоў можна набыць па спасылцы.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0