Фота: БелТА

Фота: БелТА

Пра гэта Лукашэнка заявіў на нарадзе 13 снежня, якая тычылася правак у некаторыя законы для прывядзення іх у адпаведнасць з новай Канстытуцыяй. 

«На палітычным полі краіны павінны працаваць толькі тыя партыі, дзейнасць якіх адпавядае асноўным прынцыпам унутранай і знешняй палітыкі», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

«Калі на Усебеларускім сходзе, дзе будуць прадстаўнікі партый, будзе выпрацавана стратэгія, то гэтай стратэгіі палітычныя партыі павінны і прытрымлівацца. Што тут незразумелага і няправільнага? Курс ёсць, ён выпрацаваны, давайце рэалізоўваць. Шляхі могуць быць розныя. Таму ў палітычных партый ёсць дастатковы люфт, каб прапанаваць тыя ці іншыя шляхі. Напрыклад, камуністы будуць бачыць гэта больш так радыкальна з левых пазіцый, нейкая цэнтрысцкая партыя будзе і больш ліберальная, можа, і радыкальна ліберальная. Але адданай ідэі стратэгічнага курсу будзе і правая партыя. Адданасць краіне, дзейнічаць ад грамадзян, ад нашага насельніцтва — абавязак любой партыі», — зазначыў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
12
Ха-ха
20
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
5