Напярэдадні Крэмль абвясціў, што прэзідэнт Уладзімір Пуцін не будзе праводзіць сваю штогадовую выніковую прэс-канферэнцыю. Гэта здарыцца першы раз за 10 гадоў.

Прэс-канферэнцыя стала важнай часткай пуцінскага календара грамадскіх мерапрыемстваў і часта выкарыстоўвалася як магчымасць прадэманстраваць меркаваную адкрытасць Пуціна, хоць пытанні хутчэй за ўсё правяраюцца загадзя, нагадваюць аўтары зводкі.

Брытанская разведка мяркуе, што адмена, верагодна, звязана з засцярогамі наконт росту антываенных настрояў у Расіі. Аўтары зводкі пры гэтым не тлумачаць, на чым заснаваны такія высновы, а расійская вайсковая сацыялогія не фіксавала рэзкага росту колькасці праціўнікаў вайны.

Крамлёўскія чыноўнікі амаль напэўна вельмі хваравіта ставяцца да магчымасці таго, што любое мерапрыемства, на якім будзе прысутнічаць Пуцін, можа быць выкарыстана для несанкцыянаванага абмеркавання «спецыяльнай ваеннай аперацыі», робяць яшчэ адну здагадку аўтары штодзённага агляду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
8
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1