Даляр дабраўся да адзнакі 2 рублі 50 капеек
На пачатку таргоў у Мінску даляр вырас больш чым на паўтары капейкі да 2,5 рубля.
Расійскі рубель патаннеў на 0,71 капейкі да 3,954 за 100 адзінак.
Таргі працягваюцца.
У пачатку года даляр каштаваў 2,5481 рубля.
Максімальнае значэнне было 15 сакавіка — 3,3195. А гадавы мінімум быў 20 лістапада — 2,4077 рубля.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ