У Мінску запрацавала самая вялікая ў Беларусі коўзанка
У Мінску запрацаваў яшчэ адзін адкрыты каток, які ў Беларусі лічыцца самым вялікім па плошчы — 4 032 кв. м. Ягоная ўмяшчальнасць — да 200 чалавек, перадае агенцтва «Мінск-Навіны».
Знаходзіцца гэты каток на скрыжаванні вуліц Галадзеда і Ташкенцкай.
Недалёка ад катка знаходзіцца спецыяльна абсталяваная горка, з якой дзеці і дарослыя могуць катацца на цюбінгах, санках, лядзянках.
З панядзелка па пятніцу каток у Чыжоўцы працуе з 11:30 да 22:00. У суботу, нядзелю і ў святочныя дні з 08:00 да 22:00.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ