Загінулы ветэрынар Сяргей Чамбровіч

Загінулы ветэрынар Сяргей Чамбровіч

«Падчас нападу злачынцы (другая асоба не ўстаноўлена) пагражалі, наносілі шматлікія ўдары нагамі і рукамі, а затым адзін з іх зрабіў тры стрэлы. Мэтай было прысваенне чужой маёмасці», — піша раёнка.

Выданне «Флагшток» заўважае, што гаворка ідзе аб гучным здарэнні, якое мела месца ў маі — забойстве ветэрынарнага лекара з Гомеля Сяргея Чамбровіча. 9 мая на мяжы з Украінай ён рыбачыў з прыяцелем. Прыяцель паспеў выратавацца.

«Дакладных падрабязнасцяў здарэння ніхто не ведае, — расказваў «НН» тады мясцовы жыхар. — Але ў вёсцы расказваюць наступнае: мужчыны рыбачылі не з лодкі. Рака разлілася, заліла лугі. І гэтыя двое нібыта проста пайшлі пехатою па лугах, якія побач з Дняпром, вады там недзе да пояса. 

І нехта стрэліў. Хто, што — я не ведаю, нам тут асабліва ніхто нічога не расказвае, — кажа мясцовы жыхар. — 

Але, кажуць, адзін з рыбакоў збег, змог пазваніць на памежную заставу. Ён вельмі перапалохаўся, нават спачатку не змог указаць месца, дзе рыбачыў.

Адразу адрэагавалі памежнікі, пасля міліцыя тут была, АМАП.

Сілавікі спачатку не ведалі, як туды дабрацца — машынай не праедзеш, вада стаіць. Пасля здабылі лодку, забралі цела загінулага. Яго і мужчыну, што выжыў, павезлі ў Камарын, на заставу.

Спачатку казалі, што другога мужчыну паранілі, цяпер, здаецца, высветлілася, што ён усё ж не пацярпеў».

Афіцыйнай інфармацыі публікавалася мала. Напрыклад, пісалася, што міліцыя па фотаробаце шукае падазраваных. Крымінальная справа заведзеная толькі цяпер. Іншыя абставіны не паведамляюцца.

Фотаробаты падазраваных

Фотаробаты падазраваных

Апублікаваная інфармацыя практычна не пралівае святло на сітуацыю. Хто той украінец? Ён прыехаў у Беларусь да пачатку вайны, нелегальна перайшоў мяжу ці наогул даўно жыў у Беларусі? Ці затрыманы гэты чалавек?

Па рашэнні Дзяржаўнай памежнай службы Украіны, з канца красавіка ў Чарнігаўскай вобласці было забаронена знаходжанне грамадзян у прыгранічнай тэрыторыі. Сінхронна абмежаванні былі прынятыя і з беларускага боку.

«Стралялі з украінскага боку». Што кажуць у памежнай вёсцы, дзе забілі беларускага рыбака

«Стрэл быў проста ў галаву». Новыя падрабязнасці пра гібель вэтэрынара на мяжы з Украінай

Клас
1
Панылы сорам
18
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
8
Абуральна
14