«Што тычыцца перспектыў выхаду на рынак Беларусі, кампанія прапанавала ўмовы нашмат лепшыя, чым былі з Mcdonald's», — прыводзіць «Інтэрфакс» словы ўладальніка сеткі Аляксандра Гомана. Пакуль абмеркаванне пытання прыпыненае.
«Наша прапанова застаецца ў сіле, мяч на баку беларускага боку», — сказаў гендырэктар «Вкусно — і точка» Алег Пароеў.
Раней стала вядома, што Лукашэнка забараніў казахскім уладальнікам амерыканскай франшызы мяняць яе. У выніку сёння ён заявіў, што кампанія цяпер належыць дзяржаве, а па інфармацыі «Нашай Нівы», ёй будзе займацца набліжаны да Лукашэнкі мультымільянер Алексін.





