Ашраф Хакімі з жонкай. Фота: Loic Venance / AFP

Ашраф Хакімі з жонкай. Фота: Loic Venance / AFP

24-гадовы мараканец цяпер гуляе ў «Пары Сен-Жэрмэн». Ён жанаты з 36-гадовай акцёркай Хібай Абук, якая лічыцца адной з самых прыгожых жанчын свету. У паслужным спісе Хібы некалькі цікавых роляў. Хіба свабодна размаўляе на іспанскай, арабскай, англійскай, французскай і італьянскай мовах.

Пара з'явілася на вокладцы арабскага Vogue сёлета ў кастрычніку. The Sun паведамляе, што Ашраф Хакімі паходзіць з беднай сям'і, яго маці была прыбіральшчыцай, а бацька вулічным гандляром, яны эмігравалі з Марока ў Мадрыд у пошуках лепшага жыцця.

Фота: Vogue Arabia

Фота: Vogue Arabia

«Мы з малазабяспечанай сям'і, якая ўвесь час намагалася звесці канцы з канцамі. Мая маці прыбірала дамы, а бацька гандляваў рознымі рэчамі на вуліцы. Яны адмовіліся ад свайго жыцця дзеля мяне. Маім братам і сёстрам таксама даводзілася шмат чым ахвяраваць — усё для таго, каб я дасягнуў поспеху. У кожным матчы я гуляю дзеля іх», — паўтарае Хакімі ў інтэрв'ю.

Хакімі было сем гадоў, калі яго адабралі ў акадэмію «Рэал Мадрыд».

У мадрыдскім клубе справы не пайшлі: Хакімі дарос да асноўнай каманды, але так і не змог там замацавацца.

Фота: сацсеткі

Фота: сацсеткі

У выніку толькі 17 з'яўленняў на полі за сезон 2017/18, у якім хоць і выйграў ЛЧ, але ў цэлым апынуўся ў даволі турбулентнай атмасферы канца першай кадэнцыі Зінедзіна Зідана, піша Tribuna.com. 

Дзесьці тады ён выбіраў паміж зборнымі — бо меў права выступаць як за Іспанію, дзе нарадзіўся і вырас, так і за Марока, адкуль родам яго бацькі. Як прызнаецца, доўга не вагаўся: да гістарычнай радзімы цягнула мацней: «Так, былі моманты ў часы юнацтва. Былі кантакты, я таксама пайшоў у зборную Іспаніі, каб паспрабаваць, з Дэ ля Фуэнтэ (выхаванец «Барселоны», які ўрэшце выбраў зборную ЗША). Я быў у Лас-Расасе (гарадок, дзе знаходзіцца база зборных — заўв. НН.) некалькі дзён і ўбачыў, што гэтае месца не для мяне, я пачуваўся як дома. Гэта было не з-за чагосьці канкрэтнага, а праз тое, што я не адчуваў там таго, што ўвабраў у сябе дома — арабскую культуру, адчуванне сябе мараканцам. Я хацеў быць тут».

У 18 гадоў Хакімі падпісаў двухгадовую дамову з «Барусіяй Дортмунд». У свой цяперашні клуб «PSJ» трапіў за 60 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў з міланскага «Інтэра».

У чэрвені 2018-га футбаліст ажаніўся з каханай, якая старэйшая за яго на 12 гадоў. Лічбы пару не бянтэжаць — актрыса называе Хакімі «мужчынам усяго яе жыцця». Праз два гады пасля вяселля ў пары нарадзіўся сын Амін. Сёлета ў сужэнцаў нарадзіўся яшчэ адзін сын, Наім.

Фота: сацыяльныя сеткі

Фота: сацыяльныя сеткі

Клас
56
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
2