Яны вынялі тэхніку, а саму жанчыну затрымалі і адвезлі ў ІЧУ Наваполацку. Далей над ёй адбыліся тры суды запар. Суддзя Зінаіда Балаболава двойчы арыштавала Валянціну на 10 сутак паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў), а на трэці раз прызначыла 320 рублёў штрафу.

За кратамі ў жанчыны пагоршылася здароўе, таму яе вызвалілі на тры дні раней.

Але на 19 снежня яе выклікалі на допыт і паведамілі, што 20 снежня адбудзецца чарговы суд. Вядома, што пратаколы на яе складаюць за публікацыі ва «УКантакце».

Таксама сілавікі атрымалі доступ да тэлефона, таму адказвалі на паведамленні знаёмых Валянціны.

Цяпер у Болбат вельмі дрэннае самаадчуванне, высокі ціск.

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
10