Дэпутат Клішэвіч у жніўні 2020 года

Дэпутат Клішэвіч у жніўні 2020 года

Пра гэта ў эфіры грамадска-палітычнага ток-шоу «Будні» на «Альфа Радыё» распавёў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Клішэвіч.

Паводле яго слоў, ёсць шэраг напрамкаў, у якіх Беларусь атрымала поспех. Госць праграмы адзначыў, што беларусаў трэба навучыць ганарыцца дасягненнямі нашай краіны.

«Лукашэнка — гэта таксама наш нацыянальны гонар. Дзякуючы яму, у кожнага беларуса сёння ёсць магчымасць зарабляць, жыць, тварыць, рэалізоўвацца ў любой сферы. Усе грамадзяне маюць роўныя правы, гэта тое, да чаго імкнуцца многія народы свету. І гэта таксама прадмет нашага нацыянальнага гонару. Ужо былі ў Беларусі Год народнага адзінства, Год гістарычнай памяці. Год нацыянальнага гонару стаў бы добрым працягам гэтай трылогіі. Трэба ганарыцца тым, што ў нас ёсць: сваёй сям'ёй, горадам, краінай», —упэўнены Сяргей Клішэвіч.

Клас
0
Панылы сорам
15
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
5