На праўладных каналах з’явілася відэа з Аксанай, на якім дзяўчына кажа, што «прымала ўдзел у масавых мерапрыемствах у 2020 годзе, а таксама выходзіла на дарогу з БЧБ-сцягам».
Справу дзяўчыны пачнуць разглядаць 19 снежня ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска.
Працэс будзе весці суддзя Вікторыя Шабуня. Дарэчы, паводле пастановы ўрада, з новага года экскурсаводамі не змогуць працаваць тыя, каго судзілі па «пратэставых» крымінальных або адміністрацыйных артыкулах.





