Ён адказаў, што на яго думку, гэта рашэнне Захаду.
«Нават на такіх грандыёзных разломах, з якімі мы маем справу, ёсць зоны ключавых інтарэсаў усёй сусветнай супольнасці, якія падчас вайны не чапаюць. Нават падчас такой вайны. І вось забеспячэнне збожжам велізарнай колькасці людзей у Афрыцы, на Блізкім Усходзе аказалася адным з такіх інтарэсаў», — адказаў ён.
Паводле яго, нездарма першай «разумнай» здзелкай пасля пачатку гэтай вайны было збожжавае пагадненне.
На думку Арастовіча, Лукашэнка спрабуе дамовіцца з Захадам.
«Дзе больш за ўсё піяру, крыкаў, там больш за ўсё праблем. Лукашэнка так шмат гаворыць — і пра тое, што НАТА збіралася напасці, і пра ядзерную зброю, і пра расійска-беларускае войска як саюзную сілу… Кожны раз, калі ён гэта кажа, я разумею, што ідзе паўночнакарэйскі варыянт: тыя праводзяць ракетныя ядзерныя выпрабаванні роўна ў той момант, калі заканчваюцца рыс і бульба, каб народ накарміць. Тое ж самае з Беларуссю. Я наўпрост бачу, як толькі ён [Лукашэнка] чарговы раз гучна крычыць, гэта азначае, што дзесьці беларускія эмісары цяпер пра нешта дамаўляюцца з Захадам», — сказаў Арастовіч.
10 снежня ААН заявіла, што Беларусь пагадзілася на транзіт украінскага збожжа «без папярэдніх умоў». У той жа час Беларусь паўтарыла просьбу мець магчымасць экспартаваць уласныя ўгнаенні, якія цяпер падпадаюць пад санкцыі.
Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа назваў прапанову Беларусі перавозіць украінскае збожжа пасткай.





