Асноўная мэта дапамогі — падтрымаць эканоміку Украіны ў кароткатэрміновай перспектыве і дапамагчы аднаўленню яе інфраструктуры.
«Украіна можа разлічваць на ЕС. Мы будзем працягваць падтрымліваць Украіну, у тым ліку і фінансава, столькі, колькі спатрэбіцца», — заявіў міністр фінансаў Чэхіі Збынек Станюра, які старшынюе ў Радзе ЕС.
Цяпер пакет павінен ухваліць Еўрапейскі парламент, які прагаласуе па ім на наступным тыдні.





