Многія цяпер спяшаюцца закупіцца мандарынамі, бо іх сезон у самым разгары. Іх прадаюць у сярэднім па 4 рублі за кіло. Апельсіны і лімоны аддаюць ад 4,5 рубля.

Кроп і пятрушку прапануюць па 1,2 рубля, зялёная цыбуля каштуе 1,5, а шпінат, кінза і шчаўе — па 2 рублі. За 100 г салаты «айсберг» просяць 80 капеек. Рукалу можна знайсці за 3 рублі. Гурманы могуць сябе папесціць размарынам, чаборам і тархунам ад 7 рублёў за кожную пазіцыю. Даражэй абыдзецца базілік — 7,5 рубля, а пучок мяты каштуе 4,5 рубля.

Ёсць асартымент і для аматараў экзотыкі. Авакада прадаюць у сярэднім па пяць рублёў, невялікія плады — па 2,5 рубля. Гранаты прапануюць у сярэднім за 4,5 рубля, як і айву. Кілаграм сакавітых ананасаў каштуе каля 13 рублёў, манга можна знайсці за 25 рублёў, драган фрукт (пітаю) — 5 рублёў за штуку. Калі ніколі яго не спрабавалі, прадаўцы пачастуюць. Смак пакупнікі параўналі са смакам інжыру і ківі.

Ёсць на Камароўцы ў продажы і летнія ягады. Трускалкі прадаюць у сярэднім па 45 рублёў за кіло, 200 г малін можна купіць за 25 рублёў, а кілаграм чарэшні — за 200. Буйныя ягады буякоў за 45 рублёў таксама чакаюць свайго пакупніка.

Класічны агароднінны набор з надыходам зімы сабраць стала больш складана і дорага. Прадаўцы адпускаюць агуркі ў сярэднім за 8 рублёў, таматы ад 3 рублёў, а маленькія чэры — за 10. Памідор «чорны прынц» ляжыць на прылаўку за 6 рублёў. Балгарскі перац будзе вашым у сярэднім за 5 рублёў, удалося знайсці і за 2. Радыска каштуе каля 5 рублёў, кабачок — ад 6. Беларускія яблыкі прадаюць па 2 рублі, вінаград — за 3,5, грушу «канферэнцыю» — ад 3 рублёў.

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
1