Пуцін на Крымскім мосце 5 снежня. Фота: Mikhail Metzel, Sputnik via AP
«Кіроўцам грузавых машын грузападымальнасцю больш за паўтары тоны (у тым ліку аўтамабілям тыпу «Газель», якія рухаюцца як з грузам, так і парожнімі) пры перасячэнні Керчанскага праліва варта выбіраць для праезду альтэрнатыўны наземны аўтадарожны маршрут або карыстацца паромнай пераправай. Названыя аўтатранспартныя сродкі часова не будуць дапускацца для руху па Крымскім мосце», — гаворыцца ў паведамленні.
5 снежня, па паведамленнях СМІ, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін праехаў за рулём па Крымскім мосце. Гэта павінна было прадэманстраваць надзейнасць і гатоўнасць маста, на якім адбыўся выбух якраз пасля дня народзінаў расійскага прэзідэнта.





