Святар так і не выйшаў на свабоду пасля адбыцця сёмага арышту, тэрмін якога заканчваўся сёння. Усяго з 31 жніўня ён правёў на Акрэсціна 100 сутак, паведамляе тэлеграм-канал «Хрысціянская візія».
Умовы ўтрымання былі катавальнымі — перапоўненая камера, без доступу да меддапамогі, без перадач і карэспандэнцыі. У айца Уладзіслава моцны кашаль, які не праходзіць з яго першага арышту, калі ён хварэў на кавід.
Уладзіслаў Багамольнікаў адпяваў Рамана Бандарэнку.
Каму патрэбен такі малебен, альбо Чаму маўчыць мітрапаліт Веніямін?





