Фота: AP
«Мы дакладна ведаем (найбліжэйшым часам, я Пуціну сказаў, мы апублікуем гэтыя факты), як яны павінны былі пасля 2020 года — мяцяжу ў Беларусі, калі складзецца сітуацыя і выйдуць на мяжу Смаленскай вобласці з войскамі НАТА (захопяць у нас уладу), пачаць вайну супраць Расіі з Данбаса», — заявіў ён.
Паводле яго, прычынай павінна было паслужыць тое, што Расія захапіла чужыя тэрыторыі.
«Адтуль павінна была пачацца вайна ў 2021-м, можа, 2022-м годзе. Расія спрацавала на апярэджанне. Таму не трэба Расію папракаць, як у заявах Парашэнкі, Меркель. Хлуслівых заявах, што Расія пачала вайну», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.





