Паводле інфармацыі крыніц выдання, прычына ўцёкаў можа быць звязаная з крымінальным пераследам жонкі Пахолка.

Працуючы спецыялістам інжынерна-аэрадромнай службы вайсковай часці № 65408, дзе базавалася расійская авіятэхніка, яна была затрыманая за перадачу даных сястры, жыхарцы ЗША.

Пра тое, што ў гімназію больш не вернецца, напісаў аднакласнікам малодшы сын Пахолкаў.

На фэйсбуку Сяргей Пахолак спыніў сваю актыўнасць у кастрычніку.

У 2020 годзе, пасля адной публікацыі на «Медыя-Палессе», якая не спадабалася Пахолаку, ён пагражаў рэдактару закрыццём партала, яго жонка выказвала свой гнеў у каментарах у сацсетках.

Як распавяла «Люстэрку» крыніца ў Лунінцы, незадоўга да ад'езду следчы падоўжыў кантракт на службе, за што атрымаў грашовую кампенсацыю. Пасля таго як на яго жонку завялі крымінальную справу, ён напісаў рапарт аб звальненні па стане здароўя, аднак з'ехаў, так і не дачакаўшы рашэння. Сама затрыманая жанчына нібыта знаходзілася ў мінскай бальніцы, але, была без аховы, таму змагла збегчы адтуль.

У кватэры Пахолака правялі ператрус, сам ён зараз знаходзіцца ў Амерыцы, дадала крыніца.

Клас
66
Панылы сорам
8
Ха-ха
61
Ого
13
Сумна
5
Абуральна
15