Лукашэнкаўскі рэжым на саміце АБСЕ ў Лодзі прадстаўляў Андрэй Дапкюнас, пасол Беларусі ў Аўстрыі, сталы прадстаўнік Беларусі пры АБСЭ. Увогуле там мусіў быць міністр замежных спраў Уладзімір Макей, але, як вядома, ён памёр незадоўга да саміту.

Фатографам Getty Images удалося зафіксаваць момант, калі Святлана Ціханоўская знаходзілася побач з Дапкюнасам і нахілілася нешта яму сказаць. 

Сама Ціханоўская пракаментавала гэта фота ў размове з «Радыё Свабода». Паводле Ціханоўскай, яна, пабачыўшы таблічку «Беларусь» і Дапкюнаса каля яе, падышла да яго.

«Я ведала хто гэта, падышла да яго і сказала яму: «Удачы!» Ён не чакаў мяне пабачыць, спалохаўся, я думаю, нічога не адказаў».

Больш на тым форуме Ціханоўская спробаў пагутарыць з афіцыйнымі прадстаўнікамі Беларусі не рабіла.

Клас
93
Панылы сорам
20
Ха-ха
207
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
5