Анджэй Дуда і Святлана Ціханоўская выступілі перад беларусамі і расказалі пра двухбаковыя адносіны ды барацьбу супраць рэжыму Лукашэнкі.
Дуда гаварыў пра агульную культуру палякаў і беларусаў, пра агульную гісторыю і традыцыі.
«Мы хочам мець межы са свабоднай, суверэннай Беларуссю, народ якой вырашае сам, — гаварыў ён у сваёй прамове. — Не з акупаванай краінай. Мы падтрымліваем вас і будзем рабіць гэта, каб вы вярнулі сабе радзіму».





