«Цяпер шмат шуму наконт нашых удараў па энергетычнай інфраструктуры суседняй краіны. Так, мы робім гэта. Але хто пачаў?
Хто ўдарыў па Крымскім мосце, хто падарваў ЛЭП з АЭС Курска, хто не падвёў ваду ў Данецк? Непадача вады ў мільённы горад — гэта акт генацыду. Ніхто нідзе словам пра гэта не абмовіўся. Наогул маўчок поўны.
Варта нам толькі паварушыцца нешта зрабіць у адказ — шум, гам, трэск на ўвесь сусвет. Гэта не будзе нам перашкаджаць выконваць баявыя задачы», — сказаў Пуцін.
Пра тое, што ўдары па расійскіх аб’ектах з’яўляюцца адказам на развязаную Расіяй вайну, Пуцін не сказаў.





