Раней прарасійская адміністрацыя на акупаваных тэрыторыях на ўсходзе Украіны перашкаджала доступу міжнародных назіральнікаў у месцы ўтрымання ўкраінскіх ваеннапалонных — у заяве МКЧК падобныя візіты ахарактарызаваны як спарадычныя.

Пакуль незразумела, што прымусіла расійскі бок пачаць супрацоўнічаць.

Украіна ніколі не перашкаджала рабоце міжнародных гуманітарных арганізацый.

Паведамляецца, што прадстаўнікі МКЧК даставілі палонным з абодвух бакоў гуманітарную дапамогу — сродкі асабістай гігіены, коўдры, цёплую вопратку і кнігі.

Таксама пасля наведвання ўдзельнікі місіі звязаліся з роднымі кожнага ваеннага і апісалі абстаноўку.

Мэта камітэта Чырвонага Крыжа — праверыць умовы ўтрымання і лячэння ваеннапалонных, гаворыцца ў заяве.

Каментароў МКЧК аб становішчы спраў і стане ваеннапалонных пакуль няма. У ходзе ранейшых візітаў да расійскіх ваеннапалонных на ўкраінскім баку камітэт фіксаваў некаторыя парушэнні.

Да канца гэтага тыдня плануецца яшчэ адно наведванне ўкраінскіх палонных.

Права Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа як незалежнай гуманітарнай арганізацыі на рэгулярныя наведванні месцаў утрымання ваеннапалонных, а таксама на размовы з імі ў адсутнасці наглядчыкаў, абаронена трэцяй Жэнеўскай канвенцыяй, падпісанай і Расіяй, і Украінай.

Аднак падчас гэтай вайны міжнародныя назіральнікі рэгулярна атрымлівалі адмовы ў доступе да ваеннапалонных, і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў мінулым папракаў МКЧК у бяздзейнасці.

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
0