Конкурс, паводле задумы, мае адбыцца ў трох намінацыях: 

— дзіцячая і падлеткавая літаратура; 

— нон-фікшн, гістарычная і дакументальная проза; 

— масавыя жанры — дэтэктыў, фэнтэзі, фантастыка, прыгоды.

Ніякіх абмежаванняў па ўзросце, гендары, месцы пражывання аўтараў няма, але рукапіс мусіць быць пададзены на беларускай мове.

Мэты конкурса:

— павысіць цікавасць чытачоў і аўтараў да масавых жанраў;

— падтрымаць аўтараў, як маладых, гэтак і тых, хто даўно і плённа піша;

— каб рукапісы рабіліся кнігамі, канешне!

Пераможцам у намінацыях абяцаюць каштоўны прыз: дапамога ў выданні кнігі праз выдавецтва.

Журы будзе чытаць рукапісы, не ведаючы, хто іх аўтар. 

«Шуфлядка» мае адбыцца ў некалькі этапаў: 

збор заявак — студзень-люты;

доўгі спіс — сакавік; 

кароткі спіс — красавік; 

абвяшчэнне лаўрэатаў — май. 

(У графіку могуць быць змены).

Больш дакладная інфармацыя пра этапы, а таксама cтатут конкурсу будуць абнародаваныя на пачатку студзеня. Збор заявак будзе арганізаваны праз гугл-форму і электронную пошту [email protected].

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру