З-за таго, што не быў выкананы вызначаны кіраўніцтвам гандлёвай установы аб’ём работ, кадравік вырашыла не прыходзіць на працу, а апавясціць наймальніка аб сваім рашэнні па пошце.
Дырэктар крамы быў іншага меркавання, ён прапанаваў падначаленай усё ж падаць заяву асабіста. Тады мазыранка самастойна ўнесла запіс аб звальненні ў працоўную кніжку, напісала характарыстыку з месца працы і з дакументамі прыйшла да новага працадаўцы. Той нічога не западозрыў і наняў работніка.
Неўзабаве дырэктару крамы стала вядома, што яе працаўнік, не звольніўшыся належным чынам, уладкаваўся на новае месца працы. Кіраўнік звярнуўся з заявай у Мазырскі РАУС. Супрацоўнікі міліцыі правялі праверку і вывелі гараджанку на чыстую ваду.
Заведзена крымінальная справа па ч. 1 арт. 380 КК Рэспублікі Беларусь «Падробка, выраб, выкарыстанне або збыт падробленых дакументаў, штампаў, пячатак».





