Пра жыццё святога Мікалая вядома няшмат.
Ён доўгія гады быў біскупам у Мірах, правінцыя Лікія, у Малой Азіі. Браў удзел у Першым Сусветным Саборы (325 г.) у Нікеі. Памёр каля 345 года. Усё сваё жыццё прысвяціў справе міласэрнасці для душы і цела.
Таямніца ягонага вялікага культу сярод хрысціян у тым, што ён для ўсіх стаў сімвалам ахвярнай любві да бліжняга і спачувальнай міласэрнасці.
Пасля смерці Бог праславіў яго выключным дарам здзяйснення цудаў, і таму гэтага святога велічаюць Цудатворцам.
Дзецям у гэты дзень робяць падарункі.
У праваслаўных Святы Мікалай будзе адзначацца 19 снежня.