Фота: Pavel Golovkin / AP
Усе мячы бразільцаў былі забітыя у першым тайме: Вінісіус Жуніяр, Неймар з пенальці, Рышарлісан, Лукас Пакета. У сярэдзіне другога тайма ў карэйцаў вызначыўся Паік Сын Хо.
Цікавы факт. Усе 26 футбалістаў зборнай Бразіліі, якія значацца ў заяўцы, на чэмпіянаце свету-2022 згулялі за чатыры матчы. Апошні, хто атрымаў гульнявую практыку — галкіпер Вевертан. Яго выпусцілі на замену Алісану Бекеру.
У 1/4 фіналу ў пятніцу бразільцы згуляюць з Харватыяй (18:00).
Раней сталі вядомыя яшчэ дзве пары чвэрцьфіналістаў: Аргенціна — Нідэрланды (пятніца, 22:00) і Англія — Францыя (субота, 22:00).
У аўторак на чэмпіянаце свету згуляюць два апошнія матчы 1/8 фіналу: Іспанія — Марока (18:00) і Партугалія — Швейцарыя (22:00).





