Выступ гурта TOR BAND у 2020 годзе
«Ім за кожную песню даюць па 15 сутак. Ходзяць чуткі пра крымінальную справу, але пакуль яе няма, наколькі я ведаю. У Рагачове цяпер «трасуць» людзей, якія здымаліся ў кліпах TOR BAND. Пераважна праводзяць прафілактычныя гутаркі. Некаторых затрымліваюць, калі знаходзяць падпіскі на «экстрэмісцкія» каналы. У дзяржаўных арганізацыях і на прадпрыемствах былі сходы. Людзей папярэджвалі, каб прыбралі ў сацыяльных сетках TOR BAND, спасылкі на іх, рэпосты. Пагражалі арыштамі», — расказала крыніца «Свабоды».
Іншы суразмоўца паведаміў, што «некага наверсе» раз'юшыла песня «Бацька». У кліпе на яе здымаліся прыкладна сто чалавек.
«Іх цяпер шукаюць, апытваюць. Шукаюць хоць што, хоць якія падпіскі на «экстрэмізм», — паведаміла крыніца «Свабоды».
Арыштаваных музыкаў надалей трымаюць у Рагачоўскім ІЧУ. Іх трэці 15-дзённы тэрмін мае скончыцца 13 снежня.
Чытайце таксама:
Песня Tor Band «Мы не народзец» стала настолькі народнай, што пад яе запісваюць тыктокі нават лукашэнкаўцы ВІДЭА
Разам з музыкамі Tor Band быў затрыманы фатограф, які здымаў для іх кліпы
Сілавікі завалодалі акаўнтамі гурта Tor Band і выдалілі ўсе кліпы з мільёнамі праглядаў
Пяць фактаў пра гурт Tor Band, удзельнікаў якога затрымалі ў Рагачове з сем'ямі





