Марыя Калеснікава на сустрэчы з татам. Кадр, апублікаваны сілавікамі
Аляксандру Калеснікаву дазволілі ўбачыць дачку і пераканацца: яна жывая. Маша схуднела, у яе пакуль што мала сіл.
Пад назіраннем лекараў Калеснікава будзе знаходзіцца яшчэ не менш за 10 дзён, дыягназ — прабадная язва страўніка.
Адзначаецца, што Марыя Калеснікава вельмі ўдзячная супрацоўнікам бальніцы хуткай дапамогі, якія выратавалі ёй жыццё.
UPD. Пазней каналы, звязаныя з лукашэнкаўскімі сілавікамі, апублікавалі кадр, як Калеснікава трымае бацьку за руку. Гэта, магчыма, скрыншот з камеры відэаназірання. Відаць, што яна зусім худая.





