Фота ілюстрацыйнае
Як паведамілі ў маскоўскім прадстаўніцтве, на лячэнні цяпер знаходзяцца 9 беларускіх грамадзян. Стан хворых нібыта стабільны, назіраецца станоўчая дынаміка. Цяжкіх пацыентаў сярод беларусаў няма.
Раней паведамлялася, што ў канцы лістапада 12 нашых суайчыннікаў патрапілі ў клінікі Маскоўскай вобласці з падазрэннем на менінгіт.
Пра ўспышку менінгіту ў Падмаскоўі 28 лістапада распавёў тэлеграм-канал Mash са спасылкай на сваякоў хворых. Яны паведамілі, што захварэлі супрацоўнікі склада інтэрнэт-крамы Ozon, якія жылі ў інтэрнаце ў пасёлку Нахабіна. У бальніцы былі дастаўленыя больш за 30 хворых, многія з іх апынуліся ў рэанімацыі. Паведамлялася, што сярод іх былі грамадзяне Беларусі, Кыргызстана, Таджыкістана, Узбекістана і Азербайджана.
Пазней з'явілася інфармацыя, што адзін з 10 беларусаў, якія знаходзіліся ў клініках Падмаскоўя, памёр, але яна пакуль не пацвердзілася.
Чытайце таксама:
Дзесяць беларусаў пад Масквой захварэлі на менінгіт





