У Паўночнай Карэі прымушаюць пераймяноўваць дзяцей
Раней у КНДР былі папулярныя імёны А Ры (Любімая) і Су Мі (Прыгажуня). Аднак цяпер дзецям і дарослым трэба змяніць такія імёны, бо яны недастаткова «рэвалюцыйныя» і занадта падобныя да паўднёвакарэйскіх, паведамляе Radio Free Asia.
У якасці альтэрнатывы ўлады прапанавалі цэлы спіс «правільных» імёнаў. Сярод іх Чон Іль (Пісталет), Чун Сім (Вернасць), Уй Сон (Спадарожнік) і Пок Іль (Бомба).
Ад грамадзян з крамольнымі імёнамі патрабуюць перайменавацца да канца года. Інакш — штраф.
Чытайце таксама:
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ