Ксёндз Сяргей Сурыновіч за мальбертам. Фота Францішка Дубраўскага

Святар Сяргей Сурыновіч — доктар біблійнай тэалогіі, у 2019 годзе абараніў у Польшчы дысертацыю па перакладах Бібліі на беларускую мову. Але акрамя святарскай ды навуковай дзейнасці ён мае і мастацкае хобі.

Выстава мастацкіх твораў Сяргея Сурыновіча — вынік працы святара-мастака ў 2022 годзе. Аўтар прадстаўляе на суд гледачоў 31 твор, выкананы ў тэхніцы алею на палатне.

Тэматычна ўсе падрыхтаваныя да паказу працы — плод разважанняў духоўнага творцы над праблемамі, узнятымі Папам Францішкам у энцыкліцы Laudato si’, прысвечанай абароне стварэння.

«Выстава «Птушыны вянок» — вяртанне ксяндза Сурыновіча да жывапісу пасля працяглага перапынку. Сэнсам яго жыцця, пакліканнем, як сам ён кажа, з’яўляецца для яго святарства і служба людзям і Богу. Жывапіс жа для яго — адзін са сродкаў служэння, што дапамагае ўбачыць Бога ў дэталях і праявах створанага ім свету. 

Цяперашняя персанальная выстава ксяндза Сяргея Сурыновіча ў Віцебску ўжо другая. Першая адбылася тут у 2007 годзе. А да таго былі выставы ў музеі горада Цільзіта, у музеі Крысціянаса Данелайціса, у Доме народнай творчасці ў Калінінградзе. 

Адкрыццё выставы — 7 снежня а 16-й гадзіне ў Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва па адрасе: праспект Фрунзе, 11, музычная гасцёўня.

Выставу можна наведаць да 26 лютага 2023 года.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру