Развітанне з Уладзімірам Макеем

Развітанне з Уладзімірам Макеем

«Сын быў, яго бачылі. Ён прыйшоў ужо на могілкі», — сказалі нам суразмоўцы. 

Прычына, чаму Віталя Макея не было ў Доме афіцэраў, невядомая. 

Віталь Макей — сын Уладзіміра Макея ад першага шлюбу. Акцёрка Вера Палякова — другая жонка міністра, у другім шлюбе ў Макея нарадзіўся сын Арцём. 

Віталь Макей. Фота: МЗС Беларусі

Віталь Макей. Фота: МЗС Беларусі

Старэйшы сын Уладзіміра Макея, Віталь, у 2020 годзе звольніўся з Міністэрства замежных спраў, што было ўспрынята назіральнікамі як маўклівы пратэст супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту. У 2021 годзе ён раскрытыкаваў ведамства свайго бацькі за хамства і страту маральных арыенціраў.

Клас
114
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
7
Абуральна
5