Фота: Thanassis Stavrakis / AP
На 35-й хвіліне гол з паса Атамендзі забіў Ліянэль Месі. На 57-й вызначыўся Хуліан Альварэс. Аўстралійцы здолелі адзін гол забіць, дзякуючы рыкашэту ад Энца Фернандэса (76-я хвіліна).
У 1/4 фіналу Аргенціна згуляе з Нідэрландамі, якія сёння перамаглі ЗША 3:1.
Матч пройдзе ў пятніцу а 22-й гадзіне.
Сёння, у нядзелю, у 1/8 фіналу згуляюць Францыя — Польшча (18:00), Сенегал — Англія (22:00).





