Фота: АР
82-гадовы Пеле, якому год таму выдалілі пухліну, быў шпіталізаваны ў Сан-Паўлу ў аўторак, тады паведамлялася, што гэта быў звычайны штомесячны візіт.
На мінулым тыдні ў Пеле дыягнаставалі рэспіраторную інфекцыю, і ў пятніцу бальніца Альберта Эйнштэйна ў Сан-Паўлу паведаміла, што яго стан стабільны.
Фота: АР
Аднак, па паведамленнях з Бразіліі ад 3 снежня, якія не былі належным чынам пацверджаны «Бі-бі-сі», Пеле больш не рэагуе на хіміятэрапію і знаходзіцца пры смерці.
Словы падтрымкі вялікаму футбалісту ідуць з усяго свету.
«Маліцеся за караля», — напісаў нападаючы зборнай Францыі, адна з зорак цяперашняга чэмпіянату свету Кіліян Мбапе.
Трохразоваму пераможцу чэмпіянату свету ў верасні 2021 года выдалілі пухліну з тоўстай кішкі, і з таго часу ён рэгулярна праходзіў лячэнне.
Выступаючы ў суботу, капітан зборнай Англіі Гары Кейн сказаў: «Нам вельмі сумна чуць навіны аб яго хваробе, але мы жадаем яму здароўя, не толькі я, але і ўся зборная Англіі. Ён натхняе, неверагодны чалавек».
Краіна-гаспадыня чэмпіянату свету па футболе Катар прадэманстравала сваю падтрымку Пеле ў суботу, асвятліўшы будынкі надпісам «Папраўляйся хутчэй».
Стадыён «Лусаі» ў горадзе Доха, дзе 18 снежня пройдзе фінал чэмпіянату свету, і вежа «Аспайр» побач са стадыёнам «Халіфа» былі ўпрыгожаны фатаграфіямі Пеле ў яго знакамітай футболцы з нумарам 10.
Фота: АР
Пеле (яго сапраўднае імя Эдсан Арантас ду Насіменту) да гэтага часу зʼяўляецца найлепшым бамбардзірам зборнай Бразіліі за ўсю гісторыю. «Сантас», адзіны бразільскі клуб, за які ён гуляў, напісаў у твітары: «Увесь свет жадае вам усяго найлепшага, кароль Пеле».





