Сойка. Скрыншот мінулагодняга стрыма

Сойка. Скрыншот мінулагодняга стрыма

Кругласутачны фармат дазволіць назіраць і за дзённай актыўнасцю пераважна птушак, і за начным жыццём звяроў.

Як і ў мінулыя разы, сталоўка для дзікіх жывёл з разнастайным пачастункам знаходзіцца ў ваколіцах невялікай пушчанскай вёсачкі Вугляны, што на Камянеччыне. Месца, дзе ўсталявана камера, уяўляе сабой невялікую паляну паміж нізінным балотам, сасновым і альховым лесам. Якраз тут праходзіць звярыны пераход, ды і чародкі вераб’іных карыстаюцца гэтым калідорам.

«Для нашай краіны гэта ўнікальная магчымасць і неверагодны антыстрэс», — піша «Дзікая прырода побач».

Клас
15
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0