Журналістка «Нашай Нівы» патэлефанавала на прамую лінію, яе праводзіў намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай. Вось што ён патлумачыў:

«У рамках школьнай праграмы абітурыент здасць цэнтралізаваны экзамен па рускай ці беларускай мове, атрымае адзнаку і сертыфікат. Пасля здасць экзамен па прадмеце на выбар — і таксама атрымае сертыфікат. Атрымліваецца, ужо два сертыфікаты. І пасля, у тэрмін асноўнага ЦТ, здасць яшчэ адзін прадмет на выбар для ўніверсітэта, у які вызначыўся паступаць, — і атрымае трэці сертыфікат».

Паводле намесніка міністра, з трымя сертыфікатамі выпускнік пойдзе падаваць дакументы ў абраную ВНУ. То-бок нельга здаць два ЦТ, каб пасля мець большы выбар, куды паступаць?

«Таго, што раней было 4 сертыфікаты ЦТ, у гэтай мадэлі няма. Тут менавіта дзіця разам з бацькамі ці кімсьці яшчэ вызначае, кім яно хоча стаць і куды хоча паступаць», — адказаў ён.

Таксама чыноўнік дадаў, што з 1 па 12 чэрвеня можна будзе прайсці сумоўе і ўнутраны экзамен у ВНУ абітурыентам, у якіх ёсць мэтавае накіраванне.

«Напрамую падаецца заява на мэтавае, і для такіх абітурыентаў вывешваецца графік іспытаў. Праграма гэтых сумоўяў і іспытаў будзе апублікавана на сайце Міністэрства адукацыі да Новага года, можна будзе рыхтавацца. Ну і вы ж разумееце, што канкрэтна той заказчык, у якога вы ўзялі мэтавае накіраванне, забярэ вас працаваць да сябе на пяць гадоў», — рэзюмаваў ён.

Як растлумачыў учора на нарадзе міністр адукацыі Андрэй Іванец, залічэнне ва ўніверсітэты будзе праводзіцца па выніках двух ЦЭ, аднаго дадатковага экзамену ў выглядзе ЦТ і сярэдняга бала атэстата.

Чытайце таксама:

Спіс тых, каго могуць залічыць у ВНУ па-за конкурсам, пашырылі

Міністр адукацыі пра тэрміны правядзення ўступнай кампаніі ў 2023 годзе

Пасля сканчэння 11 класаў выпускнікі будуць здаваць два цэнтралізаваныя экзамены

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?