Фота: Офіс Ціханоўскай

Фота: Офіс Ціханоўскай

Пасля сыходу прадпрымальніцы Таццяны Зарэцкай Кабінет не выключае, што новы «міністр фінансаў» можа быць непублічнай персонай.

«Мы мяркуем, што гэту функцыю трэба зрабіць непублічнай не для таго, каб быць закрытымі, а для таго, каб не вялася нейкая атака з боку рэжыму на гэтага чалавека», — патлумачыла Ціханоўская такую пазіцыю.

«Шэраг людзей не стаіць, хто хацеў бы працаваць, бо разумеюць рызыкі», — дадала яна.

Яна адзначыла, што ў будучым яны плануюць раздзяляць функцыі прадстаўнікоў па эканоміцы і па фінансах. Задачай апошняга будзе дапамога Кабінету існаваць матэрыяльна, шукаць дапамогу ад бізнэсаў, інстытуцыянальных арганізацый.

Таксама Ціханоўская сказала, што яны шукаюць прадстаўніка па сацыяльных пытаннях — каб займаўся пытаннямі дапамогі палітвязням, якія вызваліліся.

Ці будзе працаваць Кабінет праз 6 месяцаў? Ціханоўская сказала, што залежыць ад вынікаў яго працы.

«У нас былі такі планы: Каардынацыйная рада павінна разгледзець, як працаваў Кабінет, і зацвердзіць працаўнікоў Кабінета ці выказаць незадавальненне. І гэта будзе калектыўны орган, які будзе ўплываць на стан Кабінета».

Праўда, да канца не зразумела, у якім стане цяпер Каардынацыйная рада, якая планавала рэфармавацца.

Клас
10
Панылы сорам
8
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3